У “спіс экстрэмістаў” дададзена дзевяць чалавек, сярод іх экс-баец палка Каліноўскага

6 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 6 ліпеня ўнесла яшчэ дзевяць чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.754 пазіцыі.
Тры чалавекі ўнесеныя ў пералік з пазнакай “адбывае пакаранне”. Сярод іх палітвязень, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Сяргееў (пазыўны “Кот”). Падставай для ўключэння яго ў “экстрэмісцкі спіс” стала наяўнасць у выраку артыкулаў 3611 і 3613 Крымінальнага кодэкса. Вынесены яму прыгавор праваабаронцам невядомы.
З такой жа пазнакай у спісе фігуруюць Сяргей Пако (арт. 130, 361, 342 і 431) і Міхаіл Казека (арт. 368).
З пазнакай “судзімасць не пагашана” (не абавязкова, але можа сведчыць аб вынясенні прыгавору, не звязанага з пазбаўленнем волі) у пералік унесены Таццяна Шарак і Андрэй Іваноў (абодва — арт. 3614), Віталь Казлоўскі (арт. 3614, 368, 369), Георгій Белавусаў (арт. 342, 3614), Алег Каспяровіч (арт. 1302) і Аляксандр Жукаў (арт. 130).
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 1302 — адмаўленне генацыду беларускага народа;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 431 — дача хабару.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ: Мы не павінны забываць пра злачынны характар рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



