НАУ заклікала ахвяраваць на мерапрыемства ў Гаазе па беларускай сітуацыі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаў — членаў МКС

31 траўня, Позірк. Прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) наведалі на адыходзячым тыдні Гаагу (Нідэрланды) у рамках кампаніі па прыцягненні ўладаў Беларусі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, паведаміў кіраўнік арганізацыі Павел Латушка на сваім ютуб-канале.
“Усё рухаецца — па пытанні расследавання беларускай сітуацыі, злачынстваў супраць беларускага народа. <…> Праца ідзе”, — сказаў палітык.
“У бліжэйшыя некалькі месяцаў” НАУ плануе правесці ў горадзе, дзе знаходзіцца Міжнародны крымінальны суд (МКС), “спецыяльнае мерапрыемства” з удзелам прадстаўнікоў дзяржаў — членаў МКС, з прапановай, “каб яны ўступілі ў расследаванне сітуацыі”.
Паводле Латушкі, дадзеная “згода МЗС адной краіны” на наданне арганізацыйнай дапамогі. Аднак НАУ канстатуе недахоп сродкаў на арганізацыю мерапрыемства і заклікае беларусаў ахвяраваць на гэтую мэту (неабходная сума — 3 тыс. еўра).
12 сакавіка МКС распачаў расследаванне па матэрыялах Літвы аб учыненні рэжымам Аляксандра Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці. Офіс пракурора МКС адкрыў гэтае расследаванне, паколькі прыйшоў да наступнай высновы: “Існуюць разумныя падставы меркаваць, што злачынствы, якія падпадаюць пад дзеянне Рымскага статута МКС, былі здзейсненыя прынамсі часткова на тэрыторыі Літвы”. Апошняя, у адрозненне ад Беларусі, з’яўляецца ўдзельніцай МКС.
Паралельна існуе трэк па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за ваенныя злачынствы супраць Украіны.
Пра тое, што Лукашэнка, а таксама прэзідэнт РФ Пуцін і іншыя прадстаўнікі расійскага кіраўніцтва “атрымалі свой білет у Гаагу” і “ўвойдуць у гісторыю як злачынцы”, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў 15 траўня ў Кішынёве на міністэрскім пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы (СЕ).
Тады было заяўлена, што на пасяджэнні “37 дзяржаў свету прынялі рашэнне аб зацвярджэнні Пашыранага частковага пагаднення аб стварэнні Кіруючага камітэта спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны — трэцяга ўстаноўчага дакумента Спецыяльнага трыбунала”.
29 траўня МЗС Украіны паведаміла, што рашэнне аформлена афіцыйна.
Пагадненне аб стварэнні спецтрыбунала падпісалі 25 чэрвеня 2025 года ў Страсбургу (Францыя) генеральны сакратар СЕ Ален Берсэ і ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Крыху раней, 9 траўня таго ж года, у Львове аб завяршэнні працы па стварэнні трыбунала заявіла кааліцыя з 35 дзяржаў — членаў СЕ.
На сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) увесну 2025 года была прынятая рэзалюцыя з папраўкай, ініцыяванай камандай НАУ і яго кіраўніком Паўлам Латушкам, з якой вынікала, што юрысдыкцыя спецтрыбуналу ў рамках СЕ па злачынстве агрэсіі ў дачыненні да Украіны “павінна распаўсюджвацца на меркаваныя злачынствы агрэсіі, учыненыя так званым беларускім кіраўніцтвам”.
На летняй сесіі таго ж года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю з прапанаваным той жа камандай дадаткам, які тычыцца адказнасці Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



