Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр прызнаны “экстрэмісцкай арганізацыяй”

4 траўня, Позірк. “Фонд Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра” 23 красавіка прызнаны “экстрэмісцкай арганізацыяй” на падставе рашэння Вярхоўнага суда Беларусі, паведаміў 4 траўня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Беларускія ўлады лічаць, што да фонду маюць дачыненне Пер Олсан (Per Olsson), Сесар Чырына (Cesar Chirino), Вольга Неманежына (Olga Nemanezhyna), Сандра Форс (Sandra Fors), Адына Марцін (Adina Martin), Інг-Мары Віклунд (Ing-Marie Viklund), Андэрс Бергедэн (Anders Bergheden), Індрэ Булавайтэ-Андрэева (Indre Bulavaite-Andrejeve).
На сайце Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра (Svenskt Internationellt Liberalt Center; SILC) адзначана, што гэта “ліберальны фонд, які працуе ў сферы падтрымкі дэмакратыі”.
“Умацоўваючы актывістаў у таталітарных дзяржавах, мы падтрымліваем іх у барацьбе супраць дыктатур і за дэмакратыю, — гаворыцца ў апісанні арганізацыі. — SILC быў заснаваны ў канцы 1980-х гадоў Ліберальнай народнай партыяй (зараз — Ліберальная партыя). Цяпер мы працуем ва Усходняй Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Лацінскай Амерыцы”.
Структура “супрацоўнічае з ліберальнымі партыямі і садзейнічае міжпартыйнаму дыялогу”, на сталай аснове займаецца “ўмацаваннем палітычнага ўдзелу жанчын і моладзі”, “падтрымлівае арганізацыі грамадзянскай супольнасці і незалежныя СМІ ў іх барацьбе за грамадзянскія і правы чалавека”.
“У сваёй працы мы сустракаем мноства выдатных людзей, якія робяць значны ўнёсак у барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека. Іх галасы маюць быць пачутыя. Таму мы публікуем кнігі і праводзім семінары, дзе яны могуць распавесці свае гісторыі”, — гаворыцца на сайце SILC.
Беларускія ўлады выкарыстоўваюць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для палітычных рэпрэсій. Міністэрства ўнутраных спраў і КДБ рэгулярна самастойна абвяшчае “экстрэмісцкімі” групы грамадзян, аб’яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаўнай палітыцы.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



