У дачыненні да жыхара Віцебска распачатая крымінальная справа за збіццё падчаркі

17 красавіка, Позірк. У дачыненні да 46-гадовага жыхара Віцебска пракуратура абласнога цэнтра ўзбудзіла крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 154 КК (катаванне непаўналетняй асобы) — за “сістэматычнае нанясенне пабояў сваёй 15-гадовай падчарцы”, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына на працягу некалькіх гадоў “ужываў фізічны гвалт да дачкі жонкі ад першага шлюбу”.
“Пасля нараджэння ў сям’і сумесных дзяцей стаўленне мужчыны да старэйшай дзяўчынкі рэзка змянілася, — гаворыцца ў паведамленні. — За знешнім дабрабытам шматдзетнай сям’і хаваліся факты сістэматычнага прыніжэння чалавечай годнасці і ўжывання мер фізічнага ўздзеяння пад маркаю “выхавання”.
Адзначаецца, што на дзяўчынку “фактычна быў ускладзены поўны цяжар вядзення хатняй гаспадаркі і догляду за малодшымі дзецьмі”. Пры гэтым, як сцвярджаецца, “за любыя малазначныя правіннасці айчым падвяргаў дзіця знясільвальным фізічным практыкаванням, абразам і пабоям”: “Удары наносіліся рукамі і нагамі па розных частках цела, у выніку чаго ў пацярпелай утвараліся цялесныя пашкоджанні”.
Сітуацыя выявілася пасля таго, як “школьніца, не вытрымаўшы жорсткага абыходжання, уцякла з дому”. Пра тое, што адбываецца дома, яна распавяла міліцыянтам, якія яе знайшлі.
Папярэднім расследаваннем займаецца Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка


