З 10 лістапада беларусы змогуць запісацца на падачу дакументаў на візу для наведвання сваякоў у Чэхіі

6 лістапада, Позірк. Амбасада Чэхіі ў Мінску 10 лістапада пачне прымаць па электроннай пошце заяўкі на запіс для падачы дакументаў на кароткатэрміновую шэнгенскую візу для наведвання сваякоў, паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.
Падаць дакументы змогуць бацькі, бабулі, дзядулі, дзеці і ўнукі грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне па доўгатэрміновай візе альбо маюць дазвол на доўгатэрміновае або пастаяннае пражыванне. На братоў і сясцёр, у тым ліку стрыечных, а таксама на дзядзькаў і цётак новыя правілы не распаўсюджваюцца.
Для запісу трэба адправіць ліст на [email protected], пазначыўшы імёны і прозвішчы заяўніка і запрашаючай асобы лацінкай, тып візы, мэту паездкі, свае кантактныя даныя і нумар пашпарта. Да ліста неабходна прыкласці копіі старонкі пашпарта з фатаграфіяй, запрашэння, дакументаў аб сваяцтве, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць грамадзянства або права на пражыванне запрашаючай асобы ў Чэхіі. На кожнага заяўніка трэба адправіць асобны ліст. Дату і час прыёму амбасада паведаміць у адказе. Падрабязныя патрабаванні апублікаваныя на яе сайце.
У офісе Ціханоўскай назвалі адкрыццё запісу вынікам сумеснай працы з чэшскімі партнёрамі. Паводле яго інфармацыі, палітык неаднаразова ўздымала пытанне аб візавых абмежаваннях на сустрэчах з уладамі Чэхіі. Над яго рашэннем таксама працавалі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі на чале з Крысцінай Шыёнак, прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Урад Чэхіі ўхваліў адпаведныя зьмены, паведамлялася 5 кастрычніка. Шыянок тады заявіла, што рашэнне дае сотням сем’яў, падзеленых рэпрэсіямі ў Беларусі, магчымасць убачыцца з блізкімі.
Даведка “Позірку”. Папраўка тычыцца толькі сваякоў па прамой лініі. Калі муж і жонка — грамадзяне Беларусі і адзін з іх жыве ў Чэхіі, шлюб сам па сабе не дае другому права падаць дакументы на гасцявую візу паводле новых правілаў. Для сумеснага пражывання мужа і жонкі пры выкананні ўстаноўленых умоў могуць скарыстацца працэдурай ўз’яднання сям’і.
Пры гэтым яшчэ з красавіка 2024 года грамадзяне Беларусі могуць падаваць заявы на кароткатэрміновую візу, калі ехалі ў Чэхію разам з мужам (жонкай) — грамадзянінам гэтай краіны — або да яго (яе). Умовай была рэгістрацыя чэшскага мужа (жонкі) па месцы пастаяннага жыхарства ў Чэхіі.

- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


