Мінск 19:09

Жыхарка Рэчыцкага раёна памерла ад атручвання алкаголем — экспертыза паказала 4,7 праміле

27 лістапада, Позірк. Жыхарка вёскі Дзямехі Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць) памерла ад вострага атручвання этылавым спіртам. Пра гэта 27 лістапада паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

Гэта здарылася сёлета ў верасні. Адзначаецца, што мужчына выявіў сваю сужыцельку “без прыкмет жыцця” і выклікаў міліцыю.

Для высвятлення прычыны смерці была прызначаная экспертыза. “Даследаванне паказала, што ўтрыманне этылавага спірту ў крыві памерлай дасягала 4,7 праміле, што адпавядае цяжкай ступені вострай алкагольнай інтаксікацыі. Атручэнне стала непасрэднай прычынай смерці”, — гаворыцца ў паведамленні.

26 лістапада “Позірк” паведаміў, што ў Віцебску жанчына памерла ад асфіксіі: яе дыхальныя шляхі перакрыў кавалак мяса. У арганізме загінулай выявілі этылавы спірт у канцэнтрацыі 4 праміле, што адпавядала вострай алкагольнай інтаксікацыі.

Падзяліцца: