Мінск 18:19

Смяротнае ДТЗ на МКАД — загінуў 62-гадовы кіроўца, які меркавана страціў прытомнасць за стырном

Фота: ДАІ Мінгарвыканкама

27 лістапада, Позірк. 62-гадовы кіроўца аўтамабіля Lifan памёр пасля сутыкнення з аўтамабілем Honda на Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе (МКАД), паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама.

ДТЗ здарылася ўдзень 27 лістапада ў раёне 21-га кіламетра ўнутранага кальца МКАД. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Lifan падчас руху страціў прытомнасць.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: