Мінск 11:56

У апошнюю восеньскую ноч Белгідрамет абяцае маразы да 17 градусаў

27 лістапада, Позірк. Узмацненне начных маразоў прагназуе Белгідрамет у найбліжэйшыя трое сутак.

У ноч на 28 лістапада чакаецца ад 3 да 9 градусаў ніжэй за нуль, на 29 лістапада — ад 5 да 11, месцамі да 15, на 30-е — ад 7 да 12, месцамі да 17.

Удзень ад 0 да мінус 5 градусаў 28 лістапада і ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль 29 і 30 лістапада.

Надвор’е будзе вызначаць антыцыклон, які будзе перамяшчацца з тэрыторыі Швецыі на Беларусь. Будзе зацішнае і без ападкаў.

У ноч на 27 лістапада найхаладней было ў Лынтупах на крайнім захадзе Віцебскай вобласці — 8,9 градуса марозу пры прагнозе агулам па краіне ад 1 да 7, сведчыць карта тэмператур Белгідрамета. У Мінску паветра астудзілася да мінус 6,5.

Год таму ў канцы лістапада адзначаліся ў асноўным слабададатныя тэмпературы.

Падзяліцца: