Замежніца, якая ехала аўтобусам Мінск — Вільнюс, затрыманая на беларускай мяжы з “часткова падробленым” пашпартам
27 лістапада, Позірк. У пункце пропуску Каменны Лог пры афармленні рэйсавага аўтобуса Мінск — Вільнюс затрыманая замежніца, якая прад’явіла памежнікам пашпарт грамадзяніна Гішпаніі, які выявіўся “часткова падробленым“.
Інцыдэнт здарыўся 25 лістапада, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, была замененая “старонка з усталявальнымі данымі”. Высветлілася, што жанчына набыла фальшывы пашпарт у Турцыі.
Замежніца, грамадзянства якой не называецца, змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Акрамя штрафу да 100 базавых велічынь (4.500 рублёў) жанчына можа быць прыцягнутая да крымінальнай адказнасці за выкарыстанне падробленага дакумента (да 2 месяцаў папраўчых работ, да 6 месяцаў арышту, да 2 гадоў абмежавання волі; арт. 380 Крымінальнага кодэкса).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча ўпершыню за апошнія пяць тыдняў зафіксавала спробу незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



