Мінск 11:04

Міграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі
Ілюстрацыйнае фота: сайт Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі

28 лістапада, Позірк. Затрыманне 59 замежнікаў стала вынікам адмысловых мерапрыемстваў па іміграцыйным кантролі, якія правялі па ўсёй Грузіі супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў гэтай дзяржавы.

Згодна з інфармацыяй грузінскага МУС, апублікаванай 27 лістапада, сярод затрыманых грамадзяне Азербайджана, Беларусі, Емена, Іарданіі, Індыі, Камеруна, Кітая, Лівана, Пакістана, Расіі, Туркменістана, Турцыі і Узбекістана.

“У межах адмысловага іміграцыйнага кантролю супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі праверылі аб’екты рознага прызначэння, — гаворыцца ў паведамленні. — У выніку праверкі высветлена, што затрыманыя знаходзіліся ў Грузіі з парушэннем патрабаванняў, вызначаных законам “Аб прававым становішчы замежнікаў і асоб без грамадзянства”. Цяпер затрыманыя змешчаныя ў цэнтр часовага размяшчэння Дэпартамента міграцыі. Праводзяцца адпаведныя працэдуры з мэтай іх выправаджэння з Грузіі”.

31 кастрычніка ведамства паведаміла, што ў выніку аналагічных мерапрыемстваў затрыманы 61 замежнік. Сярод краін, грамадзяне якіх тады былі змешчаныя ў міграцыйны цэнтр, фігуравала Беларусь.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

У Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь

7 лістапада, Позірк. Грамадзяніна Беларусі затрымалі 6 лістапада ў Грузіі пасля праверкі дакументаў, цяпер яму пагражае дэпартацыя на радзіму, паведаміў "Позірку" праваабаронца Раман Кісляк. Імя затрыманага не называецца з меркаванняў бяспекі. “Учора, у пятніцу, затрымалі беларуса, які падаваўся [ў Грузіі] на прытулак, …

Высланы з Грузіі беларускі палітуцякач Леў Міхееў атрымаў у Арменіі часовае пасведчанне асобы

Апублікавана на адкрытай версіі "Позірку" 12 лістапада 2026 года ў 14:20 12 лістапада, Позірк. Беларускі палітуцякач Леў Міхееў, які 25 верасня быў высланы з Грузіі ў Арменію, пасля падачы просьбы на прытулак атрымаў часовае пасведчанне асобы. "Гэта другі этап, які …
Падзяліцца: