Мінск 14:21

Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі на апошніх таргах тыдня

Ілюстрацыя: pixabay.com

6 лістапада, Позірк. Амерыканская, расійская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лістапада 2026 года.

Каціроўка долара вырасла да 2,9921 рубля (+0,02%; +0,0006), кітайскага юаня — да 4,4866 за 10 (+0,08%; +0,0036), расійскага рубля — да 3,6584 за 100 (+0,13%; +0,0049).

Еўра патаннеў да 3,3455 (-0,38%; -0,0126).

На адыходзячым працоўным тыдні (2-6 лістапада) курс долара вырас на 1,56% (з 2,946 да 2,9921), юаня — на 1,36% (з 4,4266 да 4,4866 за 10), еўра — на 1,39% (з 3,2997 да 3,3455); расійскага рубля — знізіўся на 0,14% (з 3,6635 да 3,6584 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў кастрычніку 2026 года знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўны), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

Агулам на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года даляр падаражэў на 0,30%, з пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, з пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: