На гэтым тыдні праца рэтранслятараў для расійскіх дронаў у Беларусі не фіксавалася — ДПСУ
5 лістапада, Позірк. Пра адсутнасць на гэтым тыдні зафіксаванай працы рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, якія перадаюць сігнал для расійскіх ударных беспілотнікаў, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка ў каментары агенцтву “Укрінфарм”, апублікаваным 4 лістапада.
“На працягу гэтага тыдня мы не фіксавалі працу рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, якія падсілкоўваюць сігнал для расійскіх ударных паветраных сродкаў”, — заявіў Дземчанка.
Паводле яго слоў, апошні раз працу такога абсталявання на беларускай тэрыторыі фіксавалі на папярэднім тыдні.
Спробаў нарошчвання груповак, сканцэнтравання тэхнікі або асабовага складу на беларускім боку ў кірунку ўкраінскай мяжы, адзначыў спікер, таксама не назіраецца.
Разам з тым прадстаўнік ДПСУ падкрэсліў неабходнасць захоўваць пільнасць. Паводле яго слоў, украінская разведка, міністэрства абароны і памежная служба працягваюць сачыць за тым, што адбываецца ў глыбіні тэрыторыі Беларусі. Дземчанка адзначыў, што краіна застаецца пад моцным уплывам Крамля і пагроза з яе боку захоўваецца.
28 кастрычніка ў каментарыі таму ж агенцтву Дземчанка заявіў, што ўкраінскі бок працягвае фіксаваць працу рэтранслятараў у Беларусі. Пры гэтым, тлумачыў ён, абсталяванне ўключаюць не кругласутачна, а месцы яго працы перыядычна змяняюцца.
31 кастрычніка Беларусь была задзейнічаная ў эвакуацыі жыхароў Алешак — горада ў акупаванай Расіяй частцы Херсонскай вобласці Украіны. Як паведамляў “Позірк”, чатыры транспартныя самалёты даставілі эвакуяваных з Анапы ў Гомель, адкуль яны накіраваліся ва Украіну праз мяжу ў Чарнігаўскай вобласці. Гуманітарная аперацыя адбылася пры пасрэдніцтве першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп.
19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі на працягу тыдня дэмантаваць абсталяванне для навядзення расійскіх дронаў уздоўж мяжы. Пазней украінскі бок паведамляў пра спыненне працы рэтранслятараў, а затым — пра яе аднаўленне.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
