Праваабаронцам прыходзіць супярэчлівая інфармацыя аб умовах утрымання палітвязня Эдуарда Бабарыкі

6 лістапада, Позірк. Супярэчлівую інфармацыю аб умовах утрымання палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі паведамляюць крыніцы праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Спачатку з’явіліся звесткі, што ў траўні Бабарыку ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў следчую турму №1 Гродна. Неўзабаве іншая крыніца перадала, што той па-ранейшаму ў папраўчай калоніі № 8 у Оршы.
Эдуард Бабарыка знаходзіцца ў зняволенні амаль шэсць з паловай гадоў. За гэты час сына былога банкіра, прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Віктара Бабарыкі двойчы судзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, <…> здзейсненае асобай, якая асуджаная за цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства або дапусціла асабліва небяспечны рэцыдыў”.
Першы раз яму дадалі два гады зняволення, другі прысуд застаецца невядомым.
5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 3 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 (саўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (саўдзел у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.
Сілавыя структуры ўнеслі Бабарыку-малодшага ў “экстрэмісцкі” і “тэрарыстычны” спісы. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра тое, што яго маёмасць прадаецца на аўкцыёнах.
Да затрымання ў чэрвені 2020 года Эдуард Бабарыка кіраваў ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты свайго бацькі (прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі, прызнаны палітвязнем, быў вызвалены 13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам). Раней узначальваў краўдфандынгавыя платформы Ulej і MolaMola.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


