У Светлагорску знойдзеныя боепрыпасы і касцяныя астанкі часоў Другой сусветнай вайны

6 лістапада, Позірк. Аб выяўленні ў Светлагорску (Гомельская вобласць) касцяных астанкаў сама меней чатырох чалавек, а таксама боепрыпасаў і іншых прадметаў, датаваных перыядам Другой сусветнай вайны, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Знаходку ў канцы жніўня выявіў на сваім участку мясцовы жыхар падчас работ па падводзе камунікацый да пабудаванага дома.
Следча-аператыўная група, якая прыбыла на яго выклік, выняла “касцяныя астанкі (меркавана часоў Вялікай Айчыннай вайны) сама меней 4 чалавек, фрагменты вырабаў са скуры, металічныя лыжкі, кацялкі, ППШ (пісталет-кулямёт Шпагіна. — “Позірк“.), амаль сотню патронаў, некалькі гранат”. Апошнія абясшкодзіла зводная сапёрная група.
Паведамляецца, што агулам на судовую медыцынскую экспертызу паступіла не менш за 200 фрагментаў касцяных чалавечых парэшткаў. “Пры гэтым косткі сухія, далікатныя, ломкія, схільныя пры нязначным механічным уздзеянні да разбурэння. Падобнага характару змены ў касцях пры знаходжанні іх у зямлі адбываюцца на працягу 80 і больш гадоў“.
Паводле інфармацыі ГКСЭ, у гады вайны на месцы вуліцы, дзе знайшлі касцяныя астанкі, знаходзілася сельская мясцовасць і наваколлі вёскі Светач, якая да 1964 года называлася Какаль. У жніўні 1941 года рэгіён акупавалі нямецкія войскі, а зімой 1943-1944 гадоў гэтая зона стала прыфрантавой. Там актыўна вяліся аблавы і карныя аперацыі. Найбольш жорсткая — у вёсцы Ола, прыблізна ў 20 кіламетрах ад месца знаходкі, дзе загінула 1.758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей.
Касцяныя астанкі, знойдзеныя на тэрыторыі прыватнага домаўладання, перапахаваныя ў брацкай магіле ў райцэнтры.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



