У мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

10 красавіка, Позірк. Рэкордную за апошнія сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі — 108 — зафіксавала 9 красавіка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Да гэтага апошні раз больш спробаў было зарэгістравана 11 верасня 2025 года — 126. Затым адзначалася ад 1 спробы (2 кастрычніка, 12-14, 16 снежня, 22 сакавіка) да 105 (12 верасня), а 93 дня з 210 — ніводнай.
З пачатку красавіка Латвія зафіксавала 398 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі — на 26,3% больш, чым за ўвесь першы квартал 2026 года (315).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай“, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі“, а сам ЕС “душыць“ Мінск санкцыямі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка


