Пагадненне з Беларуссю аб абароне інвестыцый пасля дэнансацыі Літвой будзе дзейнічаць яшчэ год

11 верасня, Позірк. У выпадку планаванай дэнансацыі Літвой пагаднення з Беларуссю аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый палажэнні дакумента не страцяць юрыдычную моц імгненна, звяртае ўвагу LRT.
Пагадненне будзе дзейнічаць яшчэ год пасля афіцыйнага апавяшчэння літоўскага боку. Акрамя таго, ажыццёўленыя ў рамках дакумента інвестыцыі будуць абаронены яшчэ на працягу 10 гадоў.
Паводле інфармацыі медыя, той факт, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа зацягвае ўнясенне адпаведнага законапраекта на разгляд Сейма, выклікае заклапочанасць некаторых палітыкаў. Напрыклад, віцэ-спікер парламента Жыгімантас Павілёніс нагадаў пра высновы спецыяльнай камісіі літоўскага заканадаўчага органа пра тое, што на кіраўніка дзяржавы маглі чыніць уплыў асобы, звязаныя з беларускім калійным бізнесам.
У чэрвені, адзначаецца ў матэрыяле, дэпутаты ўхвалілі высновы часовай камісіі Сейма, якая расследавала інфармацыю, прадстаўленую Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі. З яе вынікала, што Наўседа быў уразлівы праз кантакты яго былых дарадцаў з прадстаўнікамі беларускага бізнесу па вытворчасці ўгнаенняў, а таксама з расійскімі і беларускімі спецслужбамі.
LRT прыводзіць неафіцыйную інфармацыю, паводле якой прапановы дэнансаваць пагадненні аб абароне інвестыцый з Мінскам і Масквой былі прадстаўленыя прэзідэнту адначасова — з-за падазрэнняў, што ён неадкладна прыме адпаведнае рашэнне па Расіі, але не па Беларусі.
“Мяркуецца, гэтыя сумневы звязаныя з асцярогай беларускага вытворцы ўгнаенняў “Беларуськалій” страціць свае актывы ў Літве, паколькі яму па-ранейшаму належыць 30% акцый Birių Krovinių Terminalas (“Тэрмінал для сыпкіх грузаў”. — “Позірк“.), стывідорнай кампаніі Клайпедскім порце, нягледзячы на дзейныя санкцыі ЕС”, — гаворыцца ў матэрыяле.
9 верасня дарадца Наўседы Рыдас Ясюленіс паведаміў СМІ, што прапанова дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і РФ аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый будзе прадстаўленая Сейму “найбліжэйшым часам”.

- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМінск прапанаваў Варшаве абмеркаваць уплыў пагранічнай загароды на Белавежскую пушчу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПаступленне ўвазных пошлін ЕАЭС у бюджэт Беларусі скарацілася на 7% — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства7% зваротаў на лінію oliviahelp.org датычацца сексуалізаванага гвалту — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

