Наўседа мае намер прапанаваць Сейму Літвы дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і РФ па інвестыцыях
9 верасня, Позірк. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа “ў бліжэйшы час” прадставіць Сейму прапанову дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і Расіяй аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, паведаміў LRT яго дарадца Рыдас Ясюленіс.
Паводле інфармацыі партала навін Delfi, літоўскі ўрад ухваліў адпаведны крок яшчэ 22 траўня. Разам з тым офіс кіраўніка дзяржавы дагэтуль не ўнёс у парламент прапанову аб дэнансацыі згаданых пагадненняў, хоць вясновая сесія Сейма ішла да 18 ліпеня, пазачарговыя пасяджэнні праводзіліся 13 жніўня і 3 верасня.
Згодна з пакуль яшчэ дзейнымі пагадненнямі, Літва павінна абараняць расійскія і беларускія інвестыцыі ў краіне. У адваротным выпадку кампаніі з Беларусі і РФ могуць звяртацца са скаргамі як у літоўскія суды, гэтак і ў міжнародны арбітраж.
Гэтыя дакументы таксама абавязваюць Вільнюс без абмежаванняў забяспечваць пераводы і рух грошай, звязаных з інвестыцыямі.
Міністэрства замежных спраў Літвы ўнесла пытанне аб дэнансацыі гэтых пагадненняў у праграму восеньскай сесіі Сейма.
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі добрым паліцэйскім, ЕС — дрэнным, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



