СК: У якасці падазраваных па новай “справе Каардынацыйнай рады” прыцягнута больш за 100 чалавек

28 лістапада, Позірк. У якасці падазраваных па новай “справе Каардынацыйнай рады” (КР) прыцягнута больш за 100 чалавек, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта (СК). Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
У відэакаментары афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч заявіў, што адзін з членаў КР “вырашыў скарыстацца правам вярнуцца на радзіму праз створаную для гэтага камісію”. Ён падаў сілавікам “пашыраны спіс збеглых злачынцаў з Каардынацыйнай рады, у якім фігуруе звыш сотні асоб, у тым ліку раней невядомых праваахоўным органам здраднікаў”.
Паводля сцвярджэння спікера СК, пасля эміграцыі з Беларусі члены КР “стварылі за мяжой пародыю дзяржаўнай сістэмы з мэтай публічнай імітацыі так званага транзіту ўлады”, але на самой справе — “фінансавую піраміду для спансавання экстрэмісцкай дзейнасці і канцэнтрацыі грашовых патокаў калектыўнага Захаду для далейшай іх растраты на асабістыя патрэбы”.
Гэтыя асобы прызнаныя падазраванымі. Цяпер сумесна з МУС СК праводзіць”следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у тым ліку ператрусы, накіраваныя на збор доказаў злачыннай дзейнасці”. Мэта — устанавіць наяўнасць і арыштаваць у падазраваных маёмасць і нерухомасць.
“З улікам атрыманых доказаў будзе разгледжанае пытанне аб запуску працэдуры спецыяльнай вытворчасці для забеспячэння прынцыпу няўхільнасці пакарання і кампенсацыі шкоды, прычыненай злачыннымі дзеяннямі”, — сказаў Кабаковіч.
Некалькі гадзін таму праваабаронцы паведамілі пра ператрусы ў кватэрах людзей, нібыта звязаных з КР.
Каардынацыйная рада пазіцыянуе сябе як прадстаўнічы орган беларускага грамадства. Створана ў 2020 годзе, у 2022‑м адбылася яе рэформа. Дэлегаты вылучаліся самастойна і ад арганізацый грамадзянскай супольнасці. Дзейнічае за мяжой. Беларускія ўлады прызналі КР “экстрэмісцкім фарміраваннем” і пагражаюць крымінальнай адказнасцю за ўдзел у ёй.
Пра першую “справу КР” можна прачытаць тут:
Ціханоўская завочна прыгаворана да 15 гадоў пазбаўлення волі, Латушка — да 18 (дапоўнена)
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



