Мінск 18:32

У Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі
Ілюстрацыйнае фота: сайт Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі

7 лістапада, Позірк. Грамадзяніна Беларусі затрымалі 6 лістапада ў Грузіі пасля праверкі дакументаў, цяпер яму пагражае дэпартацыя на радзіму, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.

Імя затрыманага не называецца з меркаванняў бяспекі.

“Учора, у пятніцу, затрымалі беларуса, які падаваўся [ў Грузіі] на прытулак, і яму адмовілі. У яго яшчэ няма рашэння апеляцыйнага суда, але, як я разумею, рашэнне было адмоўнае. У яго скончыўся часовы ID (пасведчанне асобы. — “Позірк”.), у яго скончыўся беларускі пашпарт. Учора пры праверцы дакументаў у метро яго спынілі і даставілі ў Дэпартамент міграцыі. І ў найбліжэйшы час прадставяць на арышт для дэпартацыі”, — адзначыў суразмоўца.

Кісляк падкрэсліў, што ў Беларусі супраць гэтага чалавека вядзецца палітычна матываваны пераслед. “Ён падаваўся на гэтай падставе на прытулак. Усім адмаўляюць, і яму ў тым ліку адмовілі ў статусе бежанца — і ў Дэпартаменце міграцыі, і ў гарадскім судзе, і ў апеляцыйным”, — апісаў сітуацыю праваабаронца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

За апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы

5 лістапада, Позірк. Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі за апошнія дні выправадзілі 101 замежнага грамадзяніна, паведамляе прэс-служба МУС гэтай дзяржавы. Сярод высланых асоб былі грамадзяне прынамсі 19 краін — Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Беларусі, Індыі, Іарданіі, Кеніі, Кітая, Кот-д'Івуара, …
Падзяліцца: