Праваабаронца Судаленка звярнуўся да прэзідэнта Францыі з просьбай садзейнічаць вызваленню Бяляцкага

3 ліпеня, Позірк. З просьбай “уступіць у дыялог з недэмакратычным рэжымам Беларусі” па пытанні вызвалення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага звярнуўся праваабаронца цэнтра “Вясна”, былы палітвязень Леанід Судаленка да прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.
У лісце, які прыводзіць “Радыё Свабода”, ён нагадаў пра лёс заснавальніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў і параўнаў яго з лёсамі пяці ўкраінцаў, якім удалося вызваліцца з беларускіх турмаў дзякуючы перамовам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
2 ліпеня “Радыё Свабода” паведаміла, што Бяляцкі пазбаўлены перадач.
Паводле крыніцы выдання, у красавіку або траўні Бяляцкага вярнулі з памяшкання камернага тыпу (ПКТ) горацкай калоніі № 9 (Магілёўская вобласць) у атрад. У ПКТ ён утрымліваўся з пачатку лістапада 2023 года, працуе на дрэваапрацоўцы.
Адзначаецца, што Бяляцкі не атрымлівае карэспандэнцыю ад сваякоў і сяброў, не мае магчымасці стэлефаноўвацца са сваякамі па відэасувязі. Зрэдку на волю ад яго даходзяць лісты і паштоўкі. Актуальнай інфармацыі пра стан здароўя Бяляцкага няма.
3 сакавіка 2023 года ў рамках палітычна матываванай справы Бяляцкі быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч — на 9, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч — на 7. Праваабаронца Зміцер Салаўёў, які знаходзіцца за мяжой, завочна асуджаны па гэтай справе на 8 гадоў зняволення.
Летась 21 снежня Міжнародная юрыдычная група, якая займаецца сітуацыяй з Бяляцкім, падала петыцыю ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. На думку юрыстаў, праваабаронцу пратрымалі “без якіх-небудзь юрыдычных падстаў” 17 месяцаў, перш чым ён паўстаў перад судом. Акрамя таго, судовы працэс “быў азмрочаны абуральнымі парушэннямі належнай прававой працэдуры”.
Адзначалася таксама, што “з моманту арышту ў ліпені 2021 года Бяляцкі мае вельмі абмежаваныя зносіны са сваёй сям’ёй, адвакатам і навакольным светам”.
У 2022 годзе Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. 10 снежня ў Осла прэмія была ўручана яго жонцы. На цырымоніі таксама прысутнічала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле рашэння Нобелеўскага камітэта прэмія была падзелена паміж праваабаронцамі: Бяляцкім, Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім таварыствам “Мемарыял”.
2 ліпеня Лукашэнка анансаваў вызваленне сваіх “вельмі цяжкахворых” апанентаў.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
