Прэм’ер Польшчы не выключыў адкрыцця пункта пропуску Баброўнікі на мяжы з Беларуссю

25 траўня, Позірк. Не выключана адкрыццё аднаго з пунктаў пропуску на мяжы Польшчы з Беларуссю, зараз ідзе абмеркаванне па пагранпераходзе Баброўнікі (з іншага боку — Бераставіца), паведамляе RMF24 са спасылкай на польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска.
На адкрытай сустрэчы 24 траўня ў Беластоку кіраўнік урада заявіў, што гэта дазволіла б “разблакаваць важную частку польскага малога і сярэдняга бізнесу”.
“Адразу абмоўлюся, я не прыму гэтае рашэнне, калі ў ваеннага і памежнага камандавання будзе адназначна адмоўнае меркаванне, што гэта можа аказаць маштабны негатыўны ўплыў на нашу бяспеку”, — заявіў Туск.
Паводле яго слоў, рашэнне можа быць прынятае на працягу некалькіх дзён. Пры гэтым польскі прэм’ер падкрэсліў, што патэнцыйнае адкрыццё пункта пропуску не павінна быць вытлумачанае як пэўны “жэст у бок беларускага рэжыму”.
Польшча закрыла на нявызначаны тэрмін пагранпераход Баброўнікі 10 лютага 2023 года — неўзабаве пасля вынясення ў Беларусі палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі).
Цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі два пункты пропуску: для пасажырскіх перавозак — Брэст (з другога боку — Цярэспаль), для грузавых — Казловічы (Кукурыкі).


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
