На паляванні ў Гродзенскай вобласці мужчына атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне — распачатая крымінальная справа

3 верасня, Позірк. Па факце смяротнага траўмавання мужчыны на паляванні ў Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці з неасцярожнасці), паведаміла 3 верасня прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з інфармацыяй ведамства, увечары 2 верасня кампанія мужчын “накіравалася ў лес Гродзенскай вобласці для законнага палявання”. Паляўнічыя заўважылі казулю і сталі рыхтавацца да стральбы. У гэты ж час 51-гадовы егер выявіў, што ў прыцэле разрадзілася батарэя.
Егер вярнуўся да аўтамабіля, сеў на сядзенне кіроўцы і паклаў зараджаны карабін на калені, не паставіўшы зброю на засцерагальнік. У момант, калі ён здымаў ахоўны каўпачок з прыцэла, адбыўся выпадковы стрэл. Руля была накіраваная вонкі — зарад трапіў у 48-гадовага знаёмага. Ад атрыманых траўмаў той памёр.
Следчыя разам са спецыялістам Дзяржкамітэта судовых экспертыз агледзелі месца здарэння, зафіксавалі слядавую карціну. Карабін канфіскаваны. Для высвятлення абставін інцыдэнту са смяротным вынікам прызначаныя балістычная і судова-медыцынская экспертызы.
24 траўня паведамлялася, што ў вёсцы Бялынкавічы (Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці) мужчына выпадкова стрэліў з стрэльбы ў сына. З траўмай жывата 15-гадовы падлетак быў шпіталізаваны, яму аказалі экстраную медыцынскую дапамогу.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



