Мінск 08:42

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 18 раёнах Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

3 верасня, Позірк. Наведванне лясоў абмежаванае ў 18 з 118 раёнаў Беларусі, сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і распальваць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.

У Брэсцкай вобласці такі рэжым дзейнічае ў Баранавіцкім, Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім і Пінскім раёнах; у Гродзенскай — у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Свіслацкім і Слонімскім раёнах; у Віцебскай — у Дубровенскім і Аршанскім; у Мінскай — у Дзяржынскім і Мінскім.

У астатніх 100 раёнах краіны лясы можна наведваць вольна.

Падзяліцца: