Віцебскія мытнікі спынілі дзве спробы ўвозу з РФ у Беларусь гашышу
2 верасня, Позірк. Аб затрыманні двух грамадзян Беларусі пры ўвозе гашышу з Расіі паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
“Пры правядзенні на беларуска-расійскім участку мяжы спецмерапрыемстваў віцебскія мытнікі спынілі дзве спробы ўвозу ў Беларусь наркотыкаў. У абодвух эпізодах на наяўнасць у грамадзян забароненых рэчываў указаў службовы сабака”, — гаворыцца ў рэлізе.
У першым выпадку 12,47 грама наркотыку было выяўлена ў пасажыра аўто Skoda – яны былі схаваныя ў пачак з-пад цыгарэт на падлозе за пярэднім сядзеннем. У другім 2,3 грама перавозіў кіроўца, пакаванне з наркотыкам ён схаваў у багажніку аўтамабіля Opel.
Як адзначаецца, “прыналежнасць знойдзеных рэчываў да гашышу” пацвердзілі спецыялісты судовай экспертызы.
У адносінах да мужчын узбуджаны крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 3281 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную граніцу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ажно да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Аб мерах стрымання не паведамляецца.
18 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла аб затрыманні ў Магілёўскай вобласці жыхароў Мінска ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў за распаўсюджванне гашышу.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУрад у 2,6 раза скараціў пералік прамтавараў, забароненых для вывазу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаРост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
