У Мінску затрыманы мужчына, які вырошчваў дома каноплі

3 верасня, Позірк. Пра затрыманне 34-гадовага жыхара Мінска, які “арганізаваў у сябе ў прыватным доме памяшканне для вырошчвання наркаўтрымальных раслін”, паведаміла 3 верасня ГУУС Мінгарвыканкама.
Адзначаецца, што супрацоўнікі наркакантролю Савецкага РУУС сумесна з кінолагамі ГУУС выявілі і канфіскавалі па месцы жыхарства мужчыны “чатыры гаршкі з грунтам і раслінамі канопляў, угнаенні, вентылятар, а таксама 310 грамаў гатовай да ўжывання марыхуаны”.
Паводле даных міліцыі, мужчына набыў насенне праз інтэрнэт і вырошчваў расліны з утрыманнем наркотыку ў асобным пакоі для ўласнага ўжывання. Пры гэтым ад жонкі ён свой занятак хаваў.
Распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 КК), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).
Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



