Колькасць транспарту, што прайшоў тэхагляд, за год павялічылася на 15,8%

5 лістапада, Позірк. У кастрычніку 2026 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 169.280 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 15,8% больш, чым за кастрычнік 2025-га (146.165).
Фізічным асобам у мінулым месяцы выдадзена 143.657 дазволаў (84,9% ад агульнай колькасці). За год да таго — 120.516 (82,5%).
У кастрычніку аформлена 3.916 дазволаў на электрамабілі (у кастрычніку 2025-га — 2.569; рост у 1,5 раза).
Па выніках дыягностыкі 617 электрамабіляў выяўлена 51 няспраўнасць, у тым ліку знешніх светлавых прыбораў — 13; колаў і шын, а таксама рулявога кіравання — па 9; элементаў камплектацыі транспартных сродкаў — 8; тармазных сістэм — 7; элементаў хадавой часткі — 3; шкла, шкла абцякальнікаў, прылад абагравання і абдзімання шкла, сонцаахоўных брылёў (штор), а таксама паводле іншых праверак — па 1.
У 2025 годзе было выдадзена 1.761.808 дазволаў (+16,7% да 2024-га; 1.510.315).
Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.
Згодна з КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць 3 базавых велічынь (на сёння — 135 рублёў), юрыдычных асоб ды індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (450 рублёў).
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



