Ціханоўская асудзіла стыль публічнай дзейнасці мужа, які “прыніжае годнасць”
5 лістапада, Позірк. “Сяргей Леанідавіч — самастойны чалавек, ён [сам] выбірае той стыль зносін, які яму блізкі, ён выбірае тую рыторыку, якую ён лічыць патрэбнай”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Deutsche Welle, каментуючы публічныя выказванні свайго мужа.
Гутарка запісана падчас яе візіту ў Берлін 3 лістапада.
У дэмакратычных структурах “ёсць правіла, што любая крытыка важная, патрэбная, калі яна канструктыўная”, сказала палітык: “Калі ёсць яшчэ нейкія сустрэчныя прапановы, якія можна абмяркоўваць, то гэта заўсёды вітаецца. Але я ні ў якім разе не магу падтрымаць тут стыль зносін Сяргея [Ціханоўскага], які прыніжае годнасць”
Яна назвала мужа лідэрам пратэсту 2020 года, чый уклад у гісторыю дэмакратычнай Беларусі “не выкрасліш”: “Але <…> палітычны капітал, які ў яго ёсць і быў, мне б хацелася каб быў накіраваны ў канструктыўнае рэчышча”.
Ціханоўскі, адзначыла яна, “не працуе на рэжым”: “Але менавіта ўнясенне разладу ў дэмакратычнае грамадства не гуляе нам на карысць. І мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна. Хацелася б, каб нават нейкія калі ёсць рознагалоссі, яны вырашаліся ў закрытым фармаце”.
Каментуючы абвінавачванні з боку мужа, якія гучалі ў стрымах на ютуб-канале “Краіна для жыцця” ў тым, што яна “зрабіла падробку ў 2020 годзе”, выдаўшы яго ініцыятыўную групу на выбарах за сваю, і выкарыстоўвала тэму палітвязняў для атрымання грантаў, экс-кандыдат падкрэсліла: “Мне трэба мужа, і палітычную ролю — маю і яго. І, вядома, я вельмі была здзіўлена гэтай новай рыторыцы Сяргея, за якога я змагалася ўсе гэтыя гады, што, аказваецца, я проста цягала тэчку [з яго фота] усе гэтыя шэсць гадоў”.
“Гэта ўсё ж такі мой муж, якія б у нас там не былі адносіны. Гэта бацька маіх дзяцей, і мне вельмі складана вось аддзяляць адно ад другога”, — дадала яна.
Рэзюмуючы, дэмлідар прапанавала “не ўносіць разлад, у абразлівай форме выказвацца наконт людзей або арганізацый”, а рыхтаваць “канструктыўныя прапановы”.
Ціханоўскі, які знаходзіцца ў ЗША на працягу апошніх тыдняў, дазволіў сабе шэраг вострых выказванняў у адрас офіса дэмлідэра і сваёй жонкі асабіста, журналістаў незалежных СМІ. У тым ліку выкарыстоўваліся крыўдныя выразы, знявечаныя прозвішчы апанентаў.
Раней Ціханоўская і прадстаўнікі яе офіса сітуацыю не каментавалі.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка

