Мінск 19:07

Колькасць заявак праз праграму “Адно акно” з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў

4 лістапада, Позірк. Колькасць заявак, зарэгістраваных праз праграмны комплекс “Адно акно”, за апошнія гады вырасла больш чым у пяць разоў: з 390 тыс. у 2023-м да больш чым 2 млн на 1 лістапада 2026-га, паведаміла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч на прэс-канферэнцыі 4 лістапада.

Паводле яе слоў, комплекс выкарыстоўваюць каля 9 тыс. карыстальнікаў з 2.445 арганізацый. Ён дазваляе супрацоўнікам службаў рэгістраваць і разглядаць заявы, афармляць адміністрацыйныя рашэнні і атрымліваць неабходныя звесткі з падлучаных дзяржаўных інфармацыйных сістэм, скарачаючы колькасць дакументаў, якія грамадзяне павінны прадастаўляць самастойна.

У комплексе зарэгістравана 297 адміністрацыйных працэдур, у тым ліку ўсе працэдуры, заявы па якіх прымаюць службы “Адно акно“.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: