Мінск 13:59

Расія ўзмацніла лабараторны кантроль рыбнай прадукцыі мінскага прадпрыемства “ФорДэВінд“

4 лістапада, Позірк. Аб увядзенні рэжыму ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да рыбнай прадукцыі Мінскага ТАА “ФорДэВінд ” паведамляецца ва ўказанні Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) ад 3 лістапада 2026 года.

Падставай для прыняцця меры стала выяўленне ў прадукцыі прадпрыемства 9-амінаакрыдзіна (хімічнае злучэнне з антысептычнымі ўласцівасцямі, не прызначанае для выкарыстання ў якасці харчовай дабаўкі. — “Позірк“.).

Ўзмоцнены лабараторны кантроль прадугледжвае дадатковыя праверкі прадукцыі, якая пастаўляецца. Пры гэтым гаворка не ідзе пра поўную забарону яе ўвозу ў Расію.

ТАА “ФорДэВінд” зарэгістраванае ў Мінску ў 2023 годзе (УНП 193693087). Прадпрыемства займаецца перапрацоўкай рыбы і морапрадуктаў, у тым ліку разрабленнем, фасоўкай, вэнджаннем і саленнем. Выпускае рыбныя паўфабрыкаты і прэсервы, займаецца аптовым і рознічным гандлем.

Кампанія мае ўласную вытворчасць і фірмовую краму на вуліцы Цэнтральнай (раён Аўтазавода).

Падзяліцца: