Мінск 22:05

ДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан

4 лістапада, Позірк. У навукова-тэхнічнай сферы Беларусь супрацоўнічае з больш чым 50 краінамі, заявіў на прэс-канферэнцыі 4 лістапада старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Беларусі Дзяніс Каржыцкі.

Найбольш “глыбокае актыўнае супрацоўніцтва” з шасцю краінамі: Расіяй, Кітаем, Індыяй, Турцыяй, Манголіяй, Узбекістанам. З гэтымі краінамі Беларусь узаемадзейнічае “не толькі на ўзроўні абмену досведам, пошуку нейкіх рашэнняў, сумесных напрамкаў для даследаванняў, але і на праектным узроўні, дзе вынікам становяцца канкрэтныя распрацоўкі”, адзначыў кіраўнік камітэта.

Паводле слоў старшыні ДКНТ, у 2026 годзе рэалізуецца 45 сумесных праектаў па розных напрамках (біяфармацэўтыка, ахова здароўя, космас, хімічная вытворчасць, металургія і інш.).

Ён адзначыў, што у навукова-тэхнічным супрацоўніцтве на міжнародным узроўні ўдзельнічае не толькі акадэмічная навука, але і беларускія ўніверсітэты: “Напрыклад, БДУІР сумесна з расійскімі калегамі стварыў тэхналагічны зачын для вытворчасці новага ўзроўню мікрадысплеяў, якія могуць выкарыстоўвацца ў прыборах дапоўненай рэальнасці, цеплавізарах, прыцэлах і іншай тэхніцы”.

На пачатку 2025 года БДУІР (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) падпісаў пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з Наўгародскім дзяржаўным універсітэтам. Бакі планавалі супрацоўнічаць “у інтарэсах развіцця цэнтра паўправадніковага матэрыялазнаўства НаўГУ”.

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў прэс-службы НаўГУ сведчыць, што гэтая расійская ВНУ актыўна спрыяе вядзенню РФ вайны ва Украіне.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: