У Польшчы траім грамадзянам Беларусі інкрымінуецца нелегальны выраб і абарот дронаў ваеннага прызначэння

5 лістапада, Позірк. У Акруговы суд Варшавы накіраванае абвінаваўчае заключэнне ў дачыненні да пяці чалавек — траіх грамадзян Беларусі, жанчыны з польскім і ўкраінскім грамадзянствам, а таксама грамадзяніна Польшчы, якім інкрымінуецца нелегальны выраб і абарот беспілотных лятучых апаратаў ваеннага прызначэння.
Згодна з паведамленнем Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, сярод іншага фігурантам ставіцца ў віну ўдзел у арганізаванай злачыннай групе, а дваім з іх дадаткова — стварэнне і кіраўніцтва ёю.
Група, як мяркуецца, дзейнічала прынамсі з 16 лістапада 2022 года па 13 лютага 2025 года.
Адзначаецца, што яе мэтай “было атрыманне маёмаснай выгады ад вытворчасці і продажу за межы Рэспублікі Польшча вырабаў ваеннага прызначэння без неабходных дазволаў і ліцэнзій”. Таксама група, як сцвярджаецца, займалася адмываннем грошай “з выкарыстаннем створаных для гэтай мэты гаспадарчых таварыстваў, задачай якіх было стварэнне бачнасці законнасці эканамічнай дзейнасці, якая імі ажыццяўлялася”.
Фігурантаў абвінавачваюць у “знешнім гандлі таварамі, тэхналогіямі і паслугамі, якія маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы, а таксама для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі”; ажыццяўленні “эканамічнай дзейнасці ў сферы вытворчасці і абароту выбуховых рэчываў, зброі, боепрыпасаў, а таксама вырабаў і тэхналогій ваеннага або паліцэйскага прызначэння”.
Паведамляецца, што падчас вобшуку вытворчага цэха быў выяўлены “тэхналагічна прасунуты працэс” вытворчасці як мінімум 176 беспілотнікаў, на вытворчасць або абарот якіх патрабуецца атрыманне ліцэнзіі. Дроны пасля незаконна прапаноўваліся пакупнікам па-за межамі Польшчы.
Двое фігурантаў накіраваныя пад часовы арышт, мера стрымання ў дачыненні да астатніх асоб не звязаная з пазбаўленнем волі. Да ўласнасці абвінавачаных, кошт якой перавышае 3 млн злотых (больш за 767 тыс. долараў), абраная мера маёмаснага забеспячэння (арышт для выканання патэнцыйнага рашэння суда пра канфіскацыю маёмасці або спагнанне грашовых сродкаў).
Следства пад наглядам пракурора і пры ўдзеле Службы ваеннай контрвыведкі вёў Дэпартамент крымінальнага пераследу Агенцтва ўнутранай бяспекі ў Варшаве.
За інкрымінаваныя абвінавачаным злачынствы прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў. У выпадку стварэння арганізаванай злачыннай групы і кіраўніцтва ёю, якія ставяцца ў віну дзвюм асобам, пакаранне можа скласці да 15 гадоў зняволення.
Беларуска затрыманая ў Польшчы па справе аб адмыванні грошай
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



