У Мінскім раёне грамадзяніна Расіі будуць судзіць за падроблены дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі
5 лістапада, Позірк. Грамадзянін Расіі паўстане перад судом Мінскага раёна за выкарыстанне падробленага дазволу на часовае пражыванне ў Беларусі, які ён набыў праз інтэрнэт, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Мужчына 1979 года нараджэння звярнуўся ў адну з арганізацый Мінскага раёна з нагоды працаўладкавання і падаў дакументы ў аддзел кадраў. У супрацоўніцы ўзніклі сумневы ў сапраўднасці дазволу, і яна звязалася з міліцыяй.
Экспертыза ўстанавіла, што бланк выраблены не прадпрыемствам, якое вырабляе дакументы такога віду. Выявы, тэксты, адбітак пячаткі і асноўныя элементы абароны былі нанесеныя спосабам каляровага струменнага друку.
Мужчына прызнаўся, што з’яўляецца грамадзянінам Расіі і набыў дакумент на радзіме праз інтэрнэт. Пасля гэтага ён прыехаў у Беларусь з разлікам легальна ўладкавацца на працу.
За выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжаная адказнасць паводле арт. 380 Крымінальнага кодэкса (да 3 гадоў пазбаўлення волі).
13 кастрычніка паведамлялася, што іншаземец спрабаваў вылецець з Мінска ў Ерэван паводле расійскага пашпарта з замененай фатаграфіяй. Экспертыза пацвердзіла частковую падробку дакумента.
7 траўня ў мінскім аэрапорце быў затрыманы замежнік, які спрабаваў вылецець ва Узбекістан па цалкам падробленым пасведчанні на вяртанне.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



