Усе асноўныя валюты падаражэлі на біржавых таргах 5 лістапада

5 лістапада, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 лістапада 2026 года.
Каціроўка долара вырасла да 2,9915 рубля (+0,37%; +0,0109), еўра — да 3,3581 (+0,23%; +0,0078), кітайскага юаня — да 4,483 за 10 (+0,3%; +0,0132), расійскага рубля — да 3,6535 за 100 (+0,05%; +0,002).
Па выніках мінулага працоўнага тыдня (26–30 кастрычніка) курс долара не змяніўся, застаўшыся на адзнацы 2,946 рубля; юаня — вырас на 0,18% (з 4,4188 да 4,4266 за 10), расійскага рубля — на 0,1% (з 3,6597 да 3,6635 за 100); еўра — знізіўся на 0,18% (з 3,2997 да 3,2938).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў кастрычніку 2026 года знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За 10 месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўні), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).
У цэлым на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, ад пачатку года — на 6,70%.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка



