Мінск 17:05

70-гадовы пасажыр загінуў у ДТЗ пад Лоевам

Фота: ДАІ Гомельскай вобласці

29 ліпеня, Позірк. Аб смяротным ДТЗ у Лоеўскім раёне паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці.

Аварыя адбылася 29 ліпеня каля 11:00 на 6-м км аўтадарогі Н-4641 Лоеў — Новая Баршчоўка. Паводле папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы кіроўца грузавіка “МАЗ“ выязджаў з другараднай дарогі і сутыкнуўся з аўтамабілем “Опель“ пад кіраўніцтвам 26-гадовага кіроўцы.

70-гадовы пасажыр “Опеля” загінуў на месцы здарэння, кіроўца легкавога аўтамабіля дастаўлены ў бальніцу.

На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, ратавальнікі і медыкі. Абставіны і прычыны аварыі высвятляюцца.

Падзяліцца: