Польшча зафіксавала рэкордную за апошнія 130 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

29 ліпеня, Позірк. Рэкордную за апошнія 130 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі — 21 — зафіксавала 28 ліпеня памежная ахова Польшчы, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз масіва яе штодзённых звестак.
Папярэдні раз больш спробаў было 20 сакавіка — 33. У далейшым максімум склаў 18 спробаў (10 ліпеня).
З пачатку ліпеня Польшча зарэгістравала 79 спробаў грамадзян трэціх краін незаконна пранікнуць на яе тэрыторыю праз Беларусь. Гэта ў 5,6 раза больш, чым за ўвесь чэрвень (14).
Тым не менш польскі кірунак застаецца найменш папулярным у нелегальных мігрантаў. З 2.306 спробаў пранікнення з Беларусі, зафіксаваных за чатыры тыдні ліпеня ўсімі суседнімі з ёй краінамі ЕС, на долю Польшчы прыпала 3,4%, Літвы — 4,7% (108), Латвіі — 91,9% (2.119).
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і Латушка падзякавалі ЗША за вызваленне палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

