Дзве непаўналетнія дзяўчыны шпіталізаваныя пасля ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне — іх выкінула з аўто

Фота: ДАІ Гомельскай вобласці
28 ліпеня, Позірк. Пра атрыманне траўм дзвюма непаўналетнімі дзяўчынамі ў выніку перакульвання легкавога аўтамабіля ў Буда-Кашалёўскім раёне паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці.
Аварыя адбылася 28 ліпеня каля 2:40 на аўтадарозе Н-4635 Мядзведзева — Іванаўка — Глазаўка. Паводле папярэдніх звестак, 20-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фольксваген“, які не мае правоў кіроўцы і, як мяркуецца, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, не справіўся з кіраваннем, пасля чаго машына перакулілася.
У выніку, як паведамляецца, “з салона выкінула“ дзвюх пасажырак, 16 і 17 гадоў. Паводле даных ДАІ, дзяўчаты не былі прышпілены рамянямі бяспекі.
Пацярпелыя шпіталізаваныя. Абставіны ДТЗ устанаўліваюцца.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка



