Мінск 16:25

У Рэчыцы патанула жанчына — адпачывала з кампаніяй на беразе Дняпра

Фота: ТРВОД

28 ліпеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Рэчыцы (Гомельская вобласць) жанчыны 1979 года нараджэння паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Цела загінулай вынята з вады 27 ліпеня.

Адзначаецца, што днём раней “кампанія адпачывала на беразе ракі Днепр, у нейкі момант жанчына адлучылася і не вярнулася”.

Ад пачатку 2026 года да 8 ліпеня ў вадаёмах патанула 7 непаўналетніх (8 у 2025 годзе за той жа перыяд) і 103 дарослых (130), паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 ліпеня.

Паводле яго слоў, гібель дарослых звязаная часцей за ўсё з купаннем у не прызначаных для гэтага месцах, а таксама са знаходжаннем у вадзе ў алкагольным ап’яненні.

Дзеці гінуць у ліку іншага праз недагляд дарослых.

Гл. таксама:

За мінулыя выхадныя ў Беларусі патанула 10 чалавек — ТРВОД

Падзяліцца: