Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Польшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

28 ліпеня, Позірк. Пра спыненне ўвозу з Расіі буйной партыі тавараў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што ў аўтамабілі перамяшчалася больш за 6,5 тыс. адзінак адзення, абутку і іншых тавараў коштам звыш 300 тыс. беларускіх рублёў.
Транспартны сродак супрацоўнікі ДМК спынілі “на 406-м км аўтадарогі М-1”, гаворыцца ў паведамленні.
“Як высветлілася падчас праверкі, дакументы, прадстаўленыя кіроўцам для кантролю, аказаліся падробленымі”, — паведаміла ведамства.
У дачыненні да беларускага перавозчыка складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 50% ад кошту грузу.


Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю