Ціханоўская падзякавала вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека Цюрку за ўвагу да палітвязняў у Беларусі

25 ліпеня, Позірк. Падзяку за “прынцыповую працу па Беларусі” выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Фолькера Цюрка з прызначэннем на другі тэрмін.
Палітык таксама падзякавала прадстаўніку ААН за ўвагу да беларускіх палітвязняў, прыхільнасць да абароны правоў чалавека і прыцягнення вінаватых да адказнасці.
“Мая падзяка таксама ўсім краінам, якія падтрымалі вашу кандыдатуру”, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Як паведамляў “Позірк”, па выніках галасавання 24 ліпеня на Генеральнай Асамблеі ААН Цюрк перапрызначаны на пасаду вярхоўнага камісара па правах чалавека на другі тэрмін — з 12 кастрычніка 2026 года па 11 кастрычніка 2030-га.
Кандыдатуру Цюрка падтрымалі прадстаўнікі 144 краін, выступілі супраць — 10 (уключаючы Расію і ЗША), устрымаліся — 13, у тым ліку Беларусь.
“Я глыбока ўдзячны за магчымасць працягнуць працу ў якасці вярхоўнага камісара. Правы чалавека — гэта проціяддзе ад сённяшніх узрушэнняў і паражэнчых настрояў. Я аддам усе сілы абароне правоў кожнага чалавека — паўсюль”, — напісаў Цюрк на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Мінск адмовіўся наўпрост падтрымаць кандыдатуру Цюрка, хаця ў лістападзе 2025 года намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта на сустрэчы з ім заявіў пра гатоўнасць да “непалітызаванага ўзаемадзеяння” з УВКПЧ, у чарговы раз прапанаваўшы вярхоўнаму камісару наведаць Беларусь.
Летась 16 лютага на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Ціханоўская і Цюрк абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі.
Праз дзесяць дзён, 26 лютага, у Жэневе (Швейцарыя) з Цюркам сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Беларускі чыноўнік запрасіў вярхоўнага камісара ААН наведаць Беларусь, каб “асабіста азнаёміцца з рэальнай сітуацый з правамі чалавека ў краіне”.
На чарговай сустрэчы з Цюркам — на палях канферэнцыі Helsinki+50 у Фінляндыі (форум і спадарожныя мерапрыемствы прайшлі 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 года) — Ціханоўская адзначыла, што мэтай візіту прадстаўніка ААН “мела б стаць вызваленне палітвязняў”.
14 лютага 2026 года — зноў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы — Ціханоўская і Цюрк абмеркавалі працэс вызвалення палітвязняў, “гуманітарны трэк ЗША”, а таксама “стан вызваленых пасля турмаў і патрэбы рэпрэсаваных”.
Палітык звярнула ўвагу суразмоўцы на “прымусовую дэпартацыю, якую часта зазнаюць вызваленыя з турмаў”. Многіх з іх “пазбаўляюць дакументаў і магчымасці вярнуцца дадому”, падкрэсліла яна.
Вызваленыя, адзначыла дэмлідар, таксама “сутыкаюцца з пагрозай паўторнага пераследу”. Паводле яе слоў, міжнародная супольнасць мае дамагацца “не толькі вызвалення людзей, але і поўнага спынення рэпрэсій”.
Бакі таксама абмеркавалі “камунікацыю ААН з Мінскам па пытанні вызвалення палітвязняў” і магчымы візіт Цюрка ў Беларусь.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,5 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


