Мінск 22:55

Матацыкліст загінуў у ДТЗ у Брэсце

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

24 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Брэсце паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 24 ліпеня каля 20:00 гадзін 20-гадовы кіроўца аўтамабіля “Медседэс” рухаўся па вуліцы Леніна. Паводле папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з вуліцай Дзяржынскага “пры выкананні манеўру левага павароту” ён “не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненнем з матацыклам “Судзукі”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку”.

У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла загінуў. Яго асоба высвятляецца.

Праводзіцца праверка.

Раней 24 ліпеня паведамлялася яшчэ аб двух смяротных ДТЗ. У Бярозаўскім раёне (Брэсцкая вобласць) загінуў 50-гадовы кіроўца фуры, у Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць) — двое вайскоўцаў, 21 і 26 гадоў.

Падзяліцца: