Мінск 19:36

АПК уганараваў узнагародамі семярых беларускіх і замежных дзеячаў

Фота: АПК

26 кастрычніка, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) уганараваў узнагародамі семярых замежных і беларускіх дзеячаў за “шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа”.

Адпаведная пастанова №31 прынятая 24 кастрычніка.

Медалём “Гонар і годнасць” узнагароджаны беларускі журналіст і былы палітвязень Ігар Карней — за “асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу ў галіне журналістыкі”.

Медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” ўзнагароджаныя шэсць чалавек: беларускі выдавец і грамадскі дзеяч Ігар Іваноў, гісторык і даследчык балтыйскага рэгіёну Мэцью Кот, дацкі юрыст і грамадскі дзеяч Ёнатан Шахт Галінг Нільсэн, беларуская грамадская даследчыца Надзея Нортан, кангрэсмен ЗША Браян Фіцпатрык і беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат Павел Шаўцоў.

Медаль “Гонар і годнасць” заснаваны АПК у лютым 2023 года. Ім ўзнагароджваюць за выключныя заслугі перад Беларуссю.

Ціханоўская ўручыла у Варшаве ўзнагароды за ўнёсак у свабоду, культуру і навуку Беларусі

9 студзеня, Позірк. Узнагароды за ўнёсак у барацьбу за свабоду Беларусі, нацыянальную культуру і навуку ўручыла 8 студзеня ў Варшаве дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Польшчы з трохдзённым візітам. Лаўрэаты ўганараваныя ўзнагародамі Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) — медалямі …
Падзяліцца: