Замежнік абвінавачваецца ў Гомелі ў арганізацыі незаконнай міграцыі
26 кастрычніка, Позірк. У Гомелі накіраваная ў суд крымінальная справа замежнага грамадзяніна, які абвінавачваецца ў арганізацыі незаконнай міграцыі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Паводле версіі абвінавачвання, дырэктар і заснавальнік гандлёвай кампаніі дапамагаў замежнікам атрымліваць дазволы на знаходжанне ў Беларусі з дапамогай фіктыўных працоўных дамоваў. Такая супрацьпраўная дзейнасць працягвалася з сакавіка 2025 года па красавік 2026-га.
Удакладняецца, што фігурант кіраваў таварыствам з абмежаванай адказнасцю, якое займалася рознічным гандлем прадуктамі харчавання і напоямі. “Выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, ён арганізаваў схему, якая дазваляла замежным грамадзянам незаконна знаходзіцца на тэрыторыі краіны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з матэрыяламі следства, у траўні 2025 года мужчына “дамовіўся з 46-гадовым замежнікам і забяспечыў афармленне фіктыўнай працоўнай дамовы“. Той быў прыняты на працу поварам 4-га разраду да канца года. Дамову падпісаў дырэктар і “запэўніў пячаткай арганізацыі”.
На падставе гэтага і іншых дакументаў іншаземец “звярнуўся ў падраздзяленне грамадзянства і міграцыі МУС” і атрымаў дазвол на часовае знаходжанне і пражыванне ў Беларусі, адзначае нагляднае ведамства.
У канцы 2025-га мужчына “скарыстаўся аналагічнай схемай і атрымаў магчымасць заставацца ў краіне да канца 2026 года”.
У лістападзе 2025-га абвінавачаны дапамог аформіць дазвол на знаходжанне ў Беларусі яшчэ аднаму замежнаму грамадзяніну — 37-гадоваму мужчыну.
Падкрэсліваецца, што фігурант цалкам прызнаў сваю віну. Ён знаходзіцца пад вартай. Яго дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 3711 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя незаконнай міграцыі, здзейсненая паўторна і службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў).
У 2026 годзе выяўлена каля 12 тыс. парушэнняў міграцыйнага заканадаўства, паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў 1 кастрычніка ў Душанбэ (Таджыкістан) на пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці.
Паводле яго слоў, 3 тыс. замежных грамадзян выправаджаныя за межы краіны, прынята больш за 2 тыс. рашэнняў аб адмове замежнікам ва ўездзе. Адзначалася памяншэнне колькасці выяўленых груп незаконных мігрантаў.
За ўвесь 2025 год з Беларусі было выправаджана больш за 3 тыс. замежнікаў, заяўляла раней МУС.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


