Грамадзяне Таджыкістана будуць працаўладкаваныя ў кампаніях Гродзенскай вобласці, абяцаныя заробкі — 750–1.200 долараў

26 кастрычніка, Позірк. Аб працаўладкаванні грамадзян Таджыкістана ў Гродзенскай вобласці паведаміла Міністэрства працы, міграцыі і занятасці гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны.
Адпаведная дамоўленасць дасягнута падчас візіту ў Гродзенскую вобласць прадстаўнікоў Агенцтва па працаўладкаванні за мяжой Таджыкістана.
Адзначаецца, што гаворка пра больш чым 10 кампаній Гродзенскага рэгіёна, іншаземцам прапанаваныя рабочыя месцы ў будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, тэкстыльнай і цяжкай прамысловасці, сферы паслуг і на транспарце.
У паведамленні ведамства названа восем арганізацый, дзе будуць працаваць таджыкскія грамадзяне: ААТ “Гранітэкс“, “Белкард“, агракамбінат “Скідзельскі“, “Гроднапрамбуд“, “Гроднааблаўтатранс“, “Цветліт“, аўтобусны парк Гродна і птушкафабрыка “Гродна“. Таксама абмяркоўвалася праца ў фермерскіх гаспадарках і на прадпрыемстве “Гродзенскі сад“.
Паведамляецца, што заробак мігрантаў складзе 750–1.200 долараў на месяц. Працадаўцы забяспечаць работнікаў жыллём, часткова — харчаваннем, а таксама рабочым адзеннем.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў — веданне рускай мовы, адсутнасць судзімасці і добры стан здароўя.
Прадстаўнікі агенцтва таксама наведалі ў Гродне аўтобусны парк, дзе ўжо працуюць грамадзяне Таджыкістана.
Як паведамляў “Позірк”, у апошнія месяцы ў Беларусі няўхільна расце колькасць вакансій для замежных грамадзян. Зараз на партале Дзяржаўнай службы занятасці прапануецца 17.992 такія вакансіі, на 23 кастрычніка іх было 17.894 , 15 кастрычніка — 16.779, 4 кастрычніка — 16.596.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


