Мінск 21:41

З ростам БПМ 1 лістапада павялічацца памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

Ілюстрацыйнае фота: Juliane Liebermann / unsplash.com

26 кастрычніка, Позірк. У сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму (1 лістапада) павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 10 БПМ (5.357 рублёў), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ (7.499,8). Абедзве субсідыі выплачваюцца адначасова.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), — 100% БПМ (535,7).

Штомесячная дапамога сем’ям у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў — 50% БПМ (267,85 руб.). Такі ж памер рэгулярнай дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з вызначаных дзяржавай асобных катэгорый сем’яў, на дзіця-інваліда старэйшага за 3 гады — 70% БПМ (374,99 руб.).

Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная): з I і II ступенню страты здароўя да паўналецця, а таксама з III і IV ступенню ва ўзросце да 3 гадоў — 100% БПМ (535,7); з III і IV ступенню, старэйшага за 3 гады — 120% БПМ (642,84).

Штомесячная субсідыя на дзяцей з вірусам імунадэфіцыту чалавека — 70% БПМ (374,99).

Мінпрацы адзначыла, што дапамогі, якія вылічаюцца з БПМ, выплачваюцца на 152,4 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (кварталам раней паведамлялася, што такіх дзяцей было 154,8 тыс.; -1,55%).

Падзяліцца: