Мінск 15:37

Кіроўца аўтобуса міжнародных зносін спрабаваў вывезці з Беларусі ў Польшчу калекцыю старажытных банкнот

Фота: прэс-служба ДМК

25 ліпеня, Позірк. Мытнікі спынілі спробу незаконнага вывазу з Беларусі буйной партыі старых банкнот, паведаміла 25 ліпеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, 37-гадовы грамадзянін — кіроўца рэйсавага аўтобуса, які рухаўся з Брэста ў Варшаву, пры перасячэнні мяжы ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) заявіў, што не мае тавараў, якія неабходна дэклараваць.

“Аднак пры аглядзе асабістых рэчаў мытнікі знайшлі ў заплечніку мужчыны кардонную скрыню, у якой было 138 дзяржаўных крэдытных білетаў розных наміналаў і гадоў выпуску, — гаворыцца ў паведамленні. — Мытны эксперт вызначыў, што 136 з накіраваных на даследаванне грашовых знакаў адносіліся да катэгорыі культурных каштоўнасцей, бо яны былі вырабленыя больш за 100 гадоў таму. Кошт калекцыі склаў каля 1,6 тыс. рублёў”.

На фатаздамках, апублікаваных ДМК, бачныя банкноты часоў Расійскай імперыі і Савецкага Саюза міжваеннага перыяду.

У дачыненні да мужчыны распачаты працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або падача недакладных звестак пра тавары). Для фізічнай асобы санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф у памеры 5–30 базавых велічынь (225–1.350 рублёў), для індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы — да 30% кошту прадмета правапарушэння.

“Пры выездзе з Беларусі ўсе культурныя каштоўнасці абавязковыя да дэкларавання. Для іх вывазу неабходна атрымаць дазвольны дакумент ад Міністэрства культуры, які пацвярджае, што вываз прадметаў не нясе шкоды культурнай спадчыне краіны”, — нагадаў ДМК.

Мытнікі не дазволілі вывезці з Беларусі банкноты, прызнаныя культурнымі каштоўнасцямі

1 ліпеня, Позірк. Незаконны вываз 28 банкнот, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, спынілі мытнікі ў пункце пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі), паведаміла 1 ліпеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, кіроўца аўтамабіля "Фіят", выязджаючы ў Польшчу, рухаўся праз "чырвоны …
Падзяліцца: