Мінск 21:58

У трох раёнах забаронена наведваць лясы, у 21 уведзеныя абмежаванні

24 ліпеня, Позірк. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў трох раёнах Беларусі з 118, сведчаць актуальныя даныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забаронена наведваць лясы Ельскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах (усе — Гомельская вобласць).

Абмежаванні дзейнічаюць у 21 раёне раёнах: Верхнядзвінскім (Віцебская вобласць), Маларыцкім, Брэсцкім, Столінскім (усе — Брэсцкая), Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Брагінскім, Лоеўскім, Добрушскім, Гомельскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Жлобінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Чачэрскім, Кармянскім, Рагачоўскім (усе — Гомельская).

У астатніх 94 раёнах дазволена свабодна наведваць лясы.

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.

Падзяліцца: