У ДТЗ у Асіповіцкім раёне загінулі двое ваеннаслужачых

24 ліпеня, Позірк. Двое вайскоўцаў загінулі раніцай 24 ліпеня на 12-м кіламетры аўтадарогі Р-91 Асіповічы — Баранавічы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам грузапасажырскага ваеннага аўтамабіля МАЗ, паведамляе Следчы камітэт.
Яшчэ 14 пацярпелых шпіталізавана з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 464 (парушэнне правілаў ваджэння або эксплуатацыі транспартнай машыны, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) КК.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель падчас руху па галоўнай дарозе пры павароце страціў кіраванне транспартным сродкам. Па інерцыі аўтамабіль перакуліўся ў кювет.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група абласнога ўпраўлення, следчыя-крыміналісты і следчыя галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта, — інфармуе СК. — Праводзіцца комплексны агляд аб’ектаў і тэрыторыі з удзелам спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз і інспектараў ДАІ. Дэталёва фіксуецца следавая карціна аварыі“.
На месцы працуе намеснік начальніка УСК па Магілёўскай вобласці Віталь Шляханаў.
Міністэрства аброны паведамляе аб гібелі малодшага сяржанта кантрактнай службы Шабуневіча А.В. і радавога тэрміновай службы Кібы К.А.
Ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім загінулых: “Службовыя асобы знаходзяцца на сувязі са сваякамі. Сем’ям загінуўшых будзе аказана ўсебаковая дапамога”.
Мінабароны “пачата праверка ў сувязі з ДТЗ, у выніку якога адбылося перакульванне аўтамабіля, дзе двое вайскоўцаў атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём”.
“Пацярпелым у ДТЗ цяпер аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Абставіны высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам і Міністэрствам унутраных спраў”, — гаворыцца ў рэлізе ваеннага ведамства.
Паводле звестак МУС, ДТЗ адбылося каля 8.00.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы вадзіцель грузавіка МАЗ на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго адбылося перакульванне транспартнага сродку”, — сказана ў рэлізе ведамства, якое таксама апублікавала відэазапіс аварыі.
Загінулым было 21 і 26 гадоў.
Колькасць ДТЗ знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



