Мінск 18:01

ЗША знялі санкцыі з мясцовай даччынай кампаніі БМЗ

Ілюстратыўнае фота: сайт БМЗ

24 ліпеня, Позірк. Упраўленне па кантролі за замежнымі фінансавымі актывамі ЗША выключыла з санкцыйнага спісу кампанію BEL-KAP-STEEL (зарэгістраваная ў Маямі), вынікае з рэлізу ведамства.

Рашэнне не тлумачыцца.

Абмежаванні ў адносінах да таварыства з абмежаванай адказнасцю былі ўведзены ў 2023 годзе. Тады ж ЗША ўвялі санкцыі супраць ААТ “Беларускі металургічны завод — кіроўная кампанія холдынгу “Беларуская металургічная кампанія” (у BEL-KAP-STEEL належыць 50% доляў).

Па выніках апошняй сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка 2026 года ў Мінску Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся вызваліць 250 вязняў, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (частка ў далейшым накіраваліся ў Польшчу).

Усяго з удзелам Белага дома на волю выйшла больш за 400 чалавек, раней асуджаных па палітычных матывах. Узамен ЗША паступова здымаюць санкцыі з рэжыму Лукашэнкі.

У верасні 2025-га ЗША разблакавалі частку аперацый з авіякампаніі “Белавія”, а ў лістападзе — адмянілі санкцыі, якія дзейнічалі ў дачыненні да яе.

У снежні таго ж года ЗША дазволілі правядзенне аперацый з прадпрыемствам “Беларуськалій” і Беларускай калійнай кампаніяй, а ў сакавіку 2026-га — знялі з іх абмежаванні, таксама дазволілі аперацыі з удзелам “Белінвестбанка”, “Белінвест-Інжынірынгу”, “Белбізнеслізінгу” і арганізацыямі, у якіх тыя маюць долю мінімум 50%.

ЕС увёў санкцыі супраць Мазырскага НПЗ і Еўрапейскай трэйдынгавай кампаніі

24 ліпеня, Позірк. Савет Еўрапейскага саюза ўвёў санкцыі ў дачыненні да Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і Еўрапейскай трэйдынгавай кампаніі (ЕТК), сведчаць дакументы, апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС. У імплементацыйным рашэнні Савета ЕС 2026/1816 ад 23 ліпеня 2026 года адзначаецца, што Мазырскі …
Падзяліцца: