У выніку аварыі ў Быхаўскім раёне адзін чалавек загінуў, пяцёра шпіталізавана

25 ліпеня, Позірк. Смяротная аварыя здарылася позна ўвечары 24 ліпеня на дарозе Р-93 (Магілёў — Бабруйск), паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй тэрытарыяльнага ўпраўлення, у 22:20 ля вёскі Гроні (Быхаўскі раён) 62-гадовы кіроўца “Ровера” не даў рады кіраванню. Аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў “Таёту”, якая ад удару сутыкнулася з “УАЗ Патрыёт”.
Паведамляецца, што кіроўца “Ровера” загінуў на месцы. Два яго пасажыры, кіроўца “Таёты” і два пасажыры “УАЗ Патрыёт” шпіталізаваныя.
Праводзіцца праверка.
25 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя абвясціла пра ўзмацненне кантролю на дарогах у выхадныя.
“У сувязі з правядзеннем буйнога музычнага фестывалю ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласць; фестываль Viva Braslav. — “Позірк”.) мабілізаваны дадатковыя нарады ДПС, — гаворыцца ў паведамленні. — На ключавых аўтадарогах арганізаваныя прафілактычныя адпрацоўкі з выкарыстаннем мотапатруляў, БПЛА і змешанага кантролю за дарожным рухам. Патруляванне аварыйна небяспечных участкаў вядзецца ў тым ліку на службовых аўтамабілях без спецыяльнай афарбоўкі”.
На пад’ездах да месца правядзення фестывалю працуюць у тым ліку супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС “Страла” МУС, а таксама экіпажы ДАІ Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Пасля смяротнага ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне распачатая крымінальная справа
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



