У аўтамабільнай аварыі ў Батумі загінула двое беларускіх грамадзян — МЗС

25 ліпеня, Позірк. Гібель двух беларускіх грамадзян у выніку аўтамабільнай аварыі, якая здарылася ранкам 25 ліпеня ў Батумі (Грузія), пацвердзіла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
“У выніку ДТЗ загінулі двое турыстаў: жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступеняў цяжкасці былі дастаўленыя ў бальніцы”, — перадаюць дзяржСМІ інфармацыю знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што пяць чалавек па-ранейшаму ў медустановах, а сем ужо выпісаны. Аўтобус перавозіў беларускіх грамадзян з аэрапорта ў гатэль.
Паводле інфармацыі грузінскага рэгіянальнага інтэрнэт-выдання Ajara Times, суботнім ранкам на скрыжаванні вул. Гаргіладзэ і Важа-Пшавела ў Батумі сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстычнай групай і легкавы аўтамабіль. Ад удару першы перавярнуўся, а другі ўрэзаўся ў сцяну Батумскага ўніверсітэта мастацтваў.
Паведамлялася, што МУС Грузіі распачало расследаванне паводле арт. 276 КК (парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху ці эксплуатацыі транспарту).
У розных крыніцах з’явілася інфармацыя пра тое, што мікрааўтобус перавозіў грамадзян Беларусі.

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
